Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Аб чарговым пасяджэнні Каардынацыйнага савета праекту, закліканага садзейнічаць ратыфікацыі Мінамацкай канвенцыі аб ртуці

Навіны 19.01.2019 | 10:25
10 студзеня ў Мінску адбылося чарговае пасяджэнне Каардынацыйнага савета праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Правядзенне першаснай ацэнкі ўмоў для рэалізацыі Мінамацкай канвенцыі ў Рэспубліцы Беларусь», які рэалізуецца БГА "Экалагічная ініцыятыва" пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і фінансуецца са сродкаў ГЭФ.

У пасяджэнні савета пад старшынствам намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Аляксандра Корбута прынялі ўдзел зацікаўленыя бакі, у тым ліку, начальнік галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Вольга Сазонава, прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў, грамадскасць.


Беларусь падпісала Минаматскую канвенцыю аб ртуці 23 верасня 2014 г. Падпісанне Мнамацкай канвенцыі аб ртуці дазволіла прыцягнуць сродкі міжнароднай тэхнічнай дапамогі на правядзенне дэталёвай ацэнкі бягучай сітуацыі па абыходжанні з ртуццю, вызначэнне далейшых крокаў і прыярытэтных напрамкаў рэалізацыі Мінамацкай канвенцыі аб ртуці ў Беларусі. У цяперашні час у Беларусі ў рамках праекта «Правядзенне першаснай ацэнкі ўмоў для рэалізацыі Мінамацкай канвенцыі ў Рэспубліцы Беларусь» вядзецца праца па ацэнцы бягучай сітуацыі па абыходжанні з ртуццю і інвентарызацыі паступлення ртуці ў навакольнае асяроддзе.


Па стане на сённяшні дзень Канвенцыю падпісалі 128 дзяржаў, з іх 101 краіна яе ратыфікавала. Для ўсіх краін, якія яе ратыфікавалі, Канвенцыя ўступіла ў сілу са жніўня 2017 года.


Да цяперашняга часу Беларусь не з'яўляецца бокам гэтай Канвенцыі. Разам з тым, Аляксандр Корбут падкрэсліў, што Рэспубліка Беларусь не застаецца ўбаку, і для нашай краіны вельмі важным пытаннем з'яўляецца экалагічна бяспечнае абыходжанне з адходамі, якія змяшчаюць ртуць .


На пасяджэнні Каардынацыйнага савета абмяркоўваліся пытанні рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі, першыя атрыманыя вынікі  нацыянальнай інвентарызацыі пінамацкай канвенцыі аб ртуці ў Рэспубліцы Беларусь. Міжнародны кансультант праекта Аляксандр Раманаў азнаёміў прысутных з вопытам Расійскай Федэрацыі па правядзенні інвентарызацыі ртуці, ходам работ па ратыфікацыі Мінамацкай канвенцыі.


Таксама на савеце анансавана распрацоўка у 2019 годзе Нацыянальнай стратэгіі па ідэнтыфікацыі забруджаных ртуццю тэрыторый, а таксама GIS прыкладання, якое акумулюе наяўную інфармацыю аб забруджаных ртуццю тэрыторыях у рэспубліцы (месцазнаходжанні, уласніках, канцэнтрацыях ртуці і інш).
 


У цэлым мерапрыемствы праекта закліканы садзейнічаць ратыфікацыі Рэспублікай Беларусь Мінамацкай канвенцыі аб ртуці і яе рэалізацыі, а такім чынам, удасканаленні сістэмы абыходжання з ртуццю ў нашай краіне і зьніжэньня яе шкоднага ўздзеяння на кампаненты прыроднага асяроддзя і здароўе чалавека.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://minpriroda.gov.by/by/news-by/view/ab-chargovym-pasjadzhenni-kaardynatsyjnaga-saveta-praektu-zaklikanaga-sadzejnichats-ratyfikatsyi-minamatskaj-2655/
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА