Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Андрэй Худык зрабіў рабочую паездку ў Гомельскую вобласць

Навіны 19.01.2019 | 11:44
У ходзе рабочай паездкі 16 студзеня 2019 года ў Гомельскую вобласць Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык правёў нараду на базе КУП "Комплекс па перапрацоўцы і пахаванні таксічных прамысловых адходаў Гомельскай вобласці» ў н.п. Дуброўка Чачэрскага раёна па пытанні стварэння ў Рэспубліцы Беларусь аб'екта для перапрацоўкі і знішчэння небяспечных адходаў, а таксама фарміравання нацыянальнага патэнцыялу па экалагічна бяспечным кіраванні ПХБ-утрымліваючым абсталяваннем. У нарадзе прынялі ўдзел намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Гарбачоў В.У. і кіраўнікі зацікаўленых абласных службаў.

Міністрам адзначана экалагічная значнасць праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Устойлівае кіраванне стойкімі арганічнымі забруджвальнікамі і хімічнымі рэчывамі ў Рэспубліцы Беларусь, ГЭФ-6» для Рэспублікі Беларусь і развіцця комплексу, прызначанага для цэнтралізаванага збору, захоўвання і абясшкоджвання таксічных адходаў прамысловых прадпрыемстваў і ўстаноў рэспублікі.

На нарадзе былі вызначаны этапы і тэрміны рэалізацыі праекта, а таксама Міністрам дадзена даручэнне распрацаваць дэталёвы план мерапрыемстваў па яго рэалізацыі.

Акрамя таго, у гэты ж дзень Андрэй Худык азнаёміўся з работай прадпрыемства ААТ «Сейсматэхніка», якое займаецца праектаваннем і вытворчасцю геолагаразведачнага, нафтапрамысловага і свідравога абсталявання, а таксама сустрэўся з калектывам Гомельскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і правёў прыём грамадзян.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://minpriroda.gov.by/by/news-by/view/andrej-xudyk-zrabiu-rabochuju-paezdku-u-gomelskuju-voblasts-2656/
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА