Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык правёў асабісты прыём грамадзян

Навіны 06.03.2019 | 00:00
6 сакавіка Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык правёў чарговы прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. На прыёме былі разгледжаны актуальныя пытанні, якія цікавяць заяўнікаў.

 

Асноўнымі тэмамі зваротаў сталі парадак выдачы спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на дзейнасць, звязаную з выкарыстаннем прыродных рэсурсаў і ўздзеяннем на навакольнае асяроддзе; выкананне прыродаахоўнага заканадаўства пры праектаванні, будаўніцтве, уводзе ў эксплуатацыю прамысловых прадпрыемстваў; рэгуляванне распаўсюджвання і колькасці крумкачовых птушак; рэалізацыя праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў Беларусі.

 

Акрамя зваротаў па ўказаных пытаннях, на асабістым прыёме прагучалі і канструктыўныя прапановы аб супрацоўніцтве.

 

Так, да Андрэй Худыка звярнуліся прадстаўнікі Асацыяцыі "Аднаўляльная энергетыка" - старшыня праўлення асацыяцыі доктар тэхнічных навук, прафесар энергетыкі і электратэхнікі Вікенцій Русан і яе выканаўчы дырэктар Уладзімір Нісьцюк.

 

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі з Міністрам новыя тэхналогіі абыходжання з адходамі, развіццё аднаўляльнай энергетыкі. Андрэй Худык адзначыў, што ведамства падтрымлівае развіццё аднаўляльных крыніц энергіі, бо гэта адпавядае рэалізацыі прынцыпаў Парыжскага пагаднення і прасоўвання «зялёнай эканомікі». Акрамя таго, аднаўляльная энергетыка сёння можа вырашаць і шэраг праблем з адходамі - гэта атрыманне энергіі пры спальванні розных відаў біямасы або біягазу, што атрымліваецца з адходаў.

 

Міністр запрасіў Асацыяцыю "Аднаўляльная энергетыка" прыняць удзел у падрыхтоўцы і рэалізацыі сумесных навукова-адукацыйных праектаў у рамках правядзення ХV Рэспубліканскага экалагічнага форуму, які адбудзецца ў гэтым годзе.

 

Усе звароты, якія паступілі на прыёме грамадзян, ўзятыя пад асабісты кантроль Міністра. Па фактах зваротаў Андрэем Худык дадзены даручэнні адпаведным службам міністэрства аб неадкладным рэагаванні і ліквідацыі праблемных пытанняў у рамках прыродаахоўнага заканадаўства. Акрамя таго, заяўнікам дадзены тлумачэнні, рэкамендацыі ў кожным канкрэтным выпадку.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
http://minpriroda.gov.by/by/news-by/view/ministr-pryrodnyx-resursau-i-axovy-navakolnaga-asjaroddzja-andrej-xudyk-praveu-asabisty-pryem-gramadzjan-2824/
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2019
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА