Андрэй Худык напярэдадні Новага года наведаў дзіцячы дом
Навіны
31.12.2018 | 18:51
Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык разам з супрацоўнікамі міністэрства напярэдадні Новага года наведаў ДУА «Дзіцячы дом № 3» г. Мінска, у якім рэалізуюцца спецыяльныя адукацыйныя праграмы для дашкольнікаў. Цяпер у гэтым дзіцячым доме пражываюць 53 дзіцяці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ва ўзросце ад 3 да 8 гадоў, з іх 33 дзіцяці-інваліды (4 група здароўя).
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2025
Распрацоўка і падтрымка сайта
БЕЛТА