Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Больш за 43 тыс. беларусаў прынялі ўжо ўдзел у акцыі "Дай лесу новае жыццё!"

Навіны 08.04.2025 | 15:44
Фота Міністэрства лясной гаспадаркі
Фота Міністэрства лясной гаспадаркі
8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У акцыі "Дай лесу новае жыццё!" прынялі ўдзел ужо больш за 43 тыс. беларусаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Валанцёры разам з работнікамі лясгасаў правялі лесааднаўленне на плошчы больш за 4,5 тыс. га. Найбольшы фронт работ - звыш 2,3 тыс. га - выкананы ў Гомельскай вобласці, якая больш за іншых пацярпела ў выніку разгулу ліпеньскай стыхіі.

Работы па пасадцы лесу праведзены амаль на 1,9 тыс. участкаў. У рамках акцыі ўжо высаджана больш за 23,5 млн дрэў.

Добраахвотная грамадская акцыя "Дай лесу новае жыццё!" праходзіць у Беларусі да 12 красавіка ўключна. Ініцыятыва Мінлясгаса прысвечана Году добраўпарадкавання і 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта ўжо другі этап акцыі. У мінулым годзе старт ініцыятыве Мінлясгаса даў асабіста Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.-0-
Акцыя

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://minpriroda.gov.by/by/news-by/view/bolsh-za-43-tys-belarusau-prynjali-uzho-udzel-u-aktsyi-daj-lesu-novae-zhytstse-6315
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2025
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА