Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Экалагічныя нормы і правілы ў Беларусі дапоўнены новымі патрабаваннямі

Навіны 20.02.2024 | 10:38
20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі абноўлены экалагічныя нормы і правілы. Адпаведная пастанова Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 27 снежня 2023 года нумар 17-Т апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Змяненні ўнесены ў пастанову ад 29 снежня 2022 года нумар 32-Т.

У прыватнасці, экалагічныя нормы і правілы дапоўнены дзвюма главамі. Адна з іх устанаўлівае патрабаванні да эксплуатацыі ГАУ (збудаванне ці ўстройства, прызначаныя для ўлоўлівання, нейтралізацыі, падаўлення, абясшкоджвання фізічнымі, хімічнымі, біялагічнымі і іншымі метадамі з адыходзячых газаў або вентыляцыйнага паветра забруджвальных рэчываў для прадухілення забруджвання атмасфернага паветра). Дзеянне дакумента распаўсюджваецца на ўсе віды ГАУ, за выключэннем установак і ўстройстваў па ачыстцы газу.

Таксама зацверджаны патрабаванні да кадыфікацыі забруджвальных рэчываў. Вызначана, што кожнаму забруджвальнаму рэчыву і іх сумарным паказчыкам прысвойваецца код з чатырох лічбаў.

Пастанова ўступае ў сілу з 23 студзеня 2024 года, за выключэннем абзаца другога пункта 1, які ўступае ў сілу з 26 красавіка 2024 года.-0- 

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://minpriroda.gov.by/by/news-by/view/ekalagichnyja-normy-i-pravily-u-belarusi-dapouneny-novymi-patrabavannjami-5538/
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА