Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Лукашэнка: для беларусаў праўда і памяць пра вайну мацнейшыя за час

Навіны 07.05.2024 | 19:54
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Для беларусаў праўда і памяць пра вайну мацнейшыя за час і не маюць межаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым сходзе з нагоды Дня Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашай гісторыі нямала яркіх старонак, якімі мы па праву ганарымся. Не ўсе з іх захавалі сваю значнасць да нашых дзён. Многія, страціўшы былы сэнс, аказаліся проста забыты. Аднак ёсць даты і падзеі, якія нясуць у сабе разуменне сутнасці і праўду жыцця. Яны непадуладныя часу і абставінам, перадаюцца праз пакаленні з малаком маці, аберагаюць ад памылак і дапамагаюць будаваць будучыню. Для беларусаў такой падзеяй стала Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

 Прэзідэнт звярнуў увагу, што менавіта таму ў абноўленай Канстытуцыі быў замацаваны тэзіс аб тым, што "дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці пра гераічны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны".

"Для нас, беларусаў, праўда і памяць пра вайну мацнейшыя за час і межаў не маюць, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Мы помнім нашых сяброў-антыфашыстаў, герояў палка "Нармандыя - Нёман", удзельнікаў сустрэчы на Эльбе і іншыя прыклады сумеснай барацьбы з ворагам. Гэта прадмет нашага агульнага гонару з усімі, хто разам з намі процістаяў фашызму і хто яшчэ ганарыцца".-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://minpriroda.gov.by/by/news-by/view/lukashenka-dlja-belarusau-prauda-i-pamjats-pra-vajnu-matsnejshyja-za-chas-5745/
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА