Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Міністры правядуць у маі выязныя прыёмы грамадзян

Навіны 02.05.2025 | 15:57

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены графік прыёму грамадзян на май у рэгіёнах Беларусі кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый, падпарадкаваных ураду, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўрада.

Так, 16 мая міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў сустрэнецца з грамадзянамі ў Гомельскім гарвыканкаме, міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі - у Луніненцкім райвыканкаме, міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч - у Асіповіцкім райвыканкаме, а міністр юстыцыі Яўген Каваленка - у Драгічынскім райвыканкаме.

Выязны прыём грамадзян міністрам фінансаў Юрыем Селіверставым запланаваны на 22 мая ў Карэліцкім райвыканкаме, міністрам прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Сяргеем Масляком - 23 мая ў Дзяржынскім райвыканкаме, а міністрам унутраных спраў Іванам Кубраковым - 29 мая ў Ганцавіцкім райвыканкаме.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артур Карповіч правядзе прыём у Навагрудскім райвыканкаме 30 мая.-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://minpriroda.gov.by/by/news-by/view/ministry-pravjaduts-u-mai-vyjaznyja-pryemy-gramadzjan-6330
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2025
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА