Мінпрыроды прапануе абмеркаваць пераўтварэнне рэспубліканскага заказніка "Белая Русь"
Навіны
16.12.2022 | 14:34
16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя "Аб пераўтварэнні рэспубліканскага заказніка "Белая Русь", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Праектам пастановы прадугледжваецца пераўтварэнне ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці рэспубліканскага ландшафтнага заказніка "Белая Русь" у рэспубліканскі заказнік "Белая Русь" у сувязі са змяненнем яго межаў і рэжыму аховы і выкарыстання.
Дакументам прапануецца ўстанавіць новыя межы, плошчу і спіс землекарыстальнікаў заказніка, зацвердзіць палажэнне аб рэспубліканскім заказніку "Белая Русь", унесці змяненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2015 года нумар 71 "Аб рэспубліканскіх заказніках".
Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі, а таксама накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання на электронны адрас
zakaznik@minpriroda.gov.by з 16 па 26 снежня.-0-
БЕЛТА - Навiны Беларусi
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2025
Распрацоўка і падтрымка сайта
БЕЛТА