Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Мінпрыроды прапануе абмеркаваць змяненні ў закон аб ахове азонавага слоя

Навіны 27.12.2022 | 14:05
27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект закона "Аб змяненні законаў па пытаннях аховы азонавага слоя", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праект падрыхтаваны ў мэтах прывядзення заканадаўства ў адпаведнасць з палажэннямі папраўкі да Манрэальскага пратакола па рэчывах, што разбураюць азонавы слой, ад 16 верасня 1987 года, прынятай у Кігалі 15 кастрычніка 2016 года, і ўдасканалення заканадаўства аб ахове азонавага слоя.


Дакументам прапануецца новая сістэматызацыя і структурызацыя, выклад у новай рэдакцыі асобных артыкулаў закона ад 12 лістапада 2001 года нумар 56-З "Аб ахове азонавага слоя", а таксама выклад у новай рэдакцыі артыкула 147 закона ад 14 кастрычніка 2022 года нумар 213-З "Аб ліцэнзаванні".


Арганізатарам грамадскага абмеркавання выступіла Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме, а таксама накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання на электронны адрас klimenka@minpriroda.gov.by з 27 снежня па 6 студзеня.-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://minpriroda.gov.by/by/news-by/view/minpryrody-prapanue-abmerkavats-zmjanenni-u-zakon-ab-axove-azonavaga-sloja-4599/
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА