Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

"Рай для вучоных, цікава і турыстам". Лукашэнка патрабуе развіваць Палескі запаведнік

Навіны 28.04.2023 | 18:28
Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Фота з архіва БЕЛТА
Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Фота з архіва БЕЛТА

28 красавіка, Ветка /Кар. БЕЛТА/. Неабходна развіваць Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік і Прыпяцкі парк. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з актывам Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


У час нарады Прэзідэнт нагадаў аб неабходнасці развіцця Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і Прыпяцкага парку. З гэтага года запаведнік перайшоў ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пад кіраванне Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


"Мы разумеем, што цяпер там ніякай надзвычайшчыны няма. Але як працуе запаведнік у цяперашніх умовах? Ці захавалі там парадак, які быў пры ваенізаванай структуры? Ведаю, што вы там займаецеся пчалярствам, рыбаводствам. Без антрапагеннай нагрузкі цудоўна адчуваюць сябе расліны, жывёлы, асабліва рэдкія, чырванакніжныя. Коні Пржавальскага ў вас там прыйшлі і прыжыліся. Рай для вучоных. І турыстам таксама такое цікава, - звярнуў увагу Прэзідэнт. - Ці выкарыстоўваем мы гэту разнастайнасць?"


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://minpriroda.gov.by/by/news-by/view/raj-dlja-vuchonyx-tsikava-i-turystam-lukashenka-patrabue-razvivats-paleski-zapavednik-4931
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА