У Беларусі падвялі вынікі конкурсу "Расліна 2025 года"
Навіны
04.11.2024 | 07:12
У Беларусі падвялі вынікі конкурсу "Расліна 2025 года", паведамілі БЕЛТА ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча НАН Беларусі.
Раслінай года стане сіні васілёк (Centaurea cyanus) - аднагадовая травяністая лугавая расліна.
Пераможцу выбралі большасцю галасоў праз анлайн-галасаванне. Канкурэнцыю васільку склалі чабор звычайны і верас звычайны. Прыняць удзел у апытанні мог любы жадаючы.
Нацыянальная кампанія "Расліна года" праводзіцца грамадскай арганізацыяй "Батанічнае таварыства" штогод для прыцягнення ўвагі да дзікарослых раслін Беларусі, іх праблем і неабходнасці захавання.
Васілёк - сімвал беларускай зямлі. Менавіта гэта кветка размешчана на лагатыпе Беларусі як краіны, прывабнай для турызму. Цвіце васілёк з чэрвеня да позняй восені. Афарбоўка яго пялёсткаў вар'іруецца ад сіне-блакітных да блакітна-белых.-0-
БЕЛТА - Навiны Беларусi
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта
БЕЛТА