У Беларусі рыхтуецца праект указа аб пункце пахавання радыеактыўных адходаў
Навіны
27.02.2024 | 11:08
27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі рыхтуецца праект указа "Аб пункце захоўвання (пахавання) радыеактыўных адходаў", паведамілі БЕЛТА ў Дзяржатамнаглядзе.
"Распрацоўка дакумента вядзецца з мэтай далейшага развіцця нарматыўнай прававой базы ў сферы ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, у прыватнасці, у галіне абыходжання з радыеактыўнымі адходамі. Праект указа вызначае парадак і асаблівасці правядзення падрыхтоўчых мерапрыемстваў, неабходных для размяшчэння, праектавання, будаўніцтва і ўводу ў эксплуатацыю пункта пахавання радыеактыўных адходаў на тэрыторыі Беларусі", - адзначылі ў дэпартаменце.
Дакумент дасць магчымасць удасканаліць забеспячэнне бяспекі на ўсіх стадыях абыходжання з радыеактыўнымі адходамі ў краіне шляхам стварэння сістэмы доўгачасовага захоўвання і пахавання радыеактыўных адходаў.-0-
БЕЛТА - Навiны Беларусi
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта
БЕЛТА