Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

У Мінпрыроды расказалі, чаму нельга збіраць першацветы і як гэта ахоўваецца законам

Навіны 19.04.2023 | 10:30
19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чаму нельга збіраць першацветы і як гэта ахоўваецца законам, расказала карэспандэнту БЕЛТА кансультант упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Таццяна Жалязнова. 

"Першацветы - дзіўныя расліны, якія прыстасаваліся цвісці ў лесе, калі на дрэвах яшчэ няма лісця. У такіх раслін у ходзе эвалюцыі выпрацаваліся важныя прыстасаванні для ранняга вясенняга цвіцення. Яны з'яўляюцца адразу ж пасля знікнення снегу і хутка развіваюцца, нягледзячы на вясновую прахалоду. Праз тыдзень расліны ўжо цвітуць, а яшчэ праз два-тры - у першацветаў з'яўляюцца плады з насеннем. Самі расліны пры гэтым жаўцеюць, іх надземная частка высыхае. Але ў зямлі застаюцца жывыя падземныя органы - клубні, цыбуліны, карэнішчы. Яны багаты на пажыўныя рэчывы, запас якіх дасць магчымасць будучай вясной новым першацветам з'явіца на свет", - растлумачыла Таццяна Жалязнова. 

Першацветы часта з'яўляюцца насякомаапыляльнымі раслінамі. Іх яркія кветкі добра прыкметны, калі ніжнія ярусы бязлістага лесу асветлены. Цвітуць яны звычайна ў красавіку (у асобныя цёплыя гады - з канца сакавіка) і да сярэдзіны мая.  

"У Беларусі растуць такія першацветы, як ветраніца дуброўная, цюльпан лясны, першацвет вясенні, пералеска высакародная, пралеска беласнежная і многія іншыя. Дарэчы, 19 красавіка ў свеце адзначаюць Дзень пралескі. Адзначу, што сярод першацветаў таксама ёсць расліны, уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі, - ветраніца лясная, пярэсна еўрапейская, сон-трава лугавая, сон-трава раскрытая, раўнаплоднік пылюшнікавы, фіялка багнавая", - падкрэсліла кансультант упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды. 

Выязджаючы ў лес, людзі абавязкова хочуць прывезці дадому букецік першацветаў. Але такія лясныя сувеніры, паводле слоў спецыяліста, хутка вянуць, а вакол вялікіх гарадоў гэтых раслін становіцца ўсё менш. Так, колькасць першацветаў няўхільна скарачаецца і на парадку дня востра паўстае праблема іх аховы. 

Самавольныя перасадка дзікарослых раслін, якія адносяцца да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу, з асяроддзя іх вырастання, а таксама іх незаконны абарот, знішчэнне і ажыццяўленне іншых дзеянняў, якія могуць прывесці да гібелі, скарачэння колькасці або парушэння асяроддзя вырастання такіх раслін, забараняюцца. За парушэнне гэтай нормы закона "Аб раслінным свеце" вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з арт. 16.8 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Парушальнікаў чакае штраф.

Новости Беларуси (БЕЛТА)

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://minpriroda.gov.by/by/news-by/view/u-minpryrody-raskazali-chamu-nelga-zbirats-pershatsvety-i-jak-geta-axouvaetstsa-zakonam-4904
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА