Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Устаноўлены майскі графік выязных прыёмаў грамадзян кіраўнікамі дзяржорганаў

Навіны 03.05.2024 | 19:41
3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Устаноўлены графік прыёму ў маі грамадзян у рэгіёнах Беларусі кіраўнікамі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Саўміна.

Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук правядзе прыём 15 мая ў Кармянскім райвыканкаме.

16 мая з грамадзянамі паразмаўляюць міністр унутраных спраў Іван Кубракоў і міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган у Лепельскім і Буда-Кашалёўскім райвыканкамах адпаведна.

На 17 мая запланаваны прыёмы грамадзян у Мазырскім райвыканкаме міністра па надзвычайных сітуацыях Вадзіма Сіняўскага, а таксама міністра транспарту і камунікацый Аляксея Ляхновіча ў Асіповіцкім райвыканкаме.

24 мая з грамадзянамі паразмаўляюць міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў у Дзяржынскім райвыканкаме, а таксама міністр прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк у Лідскім райвыканкаме.

У Лельчыцкім райвыканкаме 30 мая пройдзе прыём грамадзян міністра па падатках і зборах Сяргея Налівайкі.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://minpriroda.gov.by/by/news-by/view/ustanouleny-majski-grafik-vyjaznyx-pryemau-gramadzjan-kiraunikami-dzjarzhorganau-5740
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА