Увазе інвестараў!
Навіны
03.01.2019 | 00:00
Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага
асяроддзя Рэспублікі Беларусь 13 лістапада 2018 года абвешчаны конкурсы па
выбары інвестараў, для заключэння з імі канцэсійных дагавораў па наступных
аб'ектах канцэсіі: «Пазнякевічская
плошча (структура), Ельскі
раён Гомельскай вобласці»; «Акулічская
плошча (структура),
Нараўлянскі раён Гомельскай вобласці»; «Радовішча кварцавых пяскоў Гароднае (Усходняя
залеж), Столінскі раён Брэсцкай вобласці»; «Паўднёва-Аршанскі нафтаперспектыўны ўчастак, Аршанскі, Дубровенскі
раёны Віцебскай вобласці, Горацкі раён Магілёўскай вобласці».
У адпаведнасці з патрабаваннямі артыкула 15 Закона Рэспублікі
Беларусь ад 12 ліпеня 2013 года "Аб канцэсіях” паведамленні аб правядзенні конкурсаў
апублікаваныя ў газеце "Звязда" ад 13 лiстапада 2018 года і
размешчаныя па адрасах:
http://zviazda.by/sites/default/files/13lis-6_optim.pdf
http://zviazda.by/sites/default/files/13lis-6-7.pdf
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта
БЕЛТА