Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Худык аб форуме Energy Expo: цудоўная пляцоўка для абмену вопытам у сферы зялёнай энергетыкі

Навіны 17.10.2023 | 15:59

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі энергетычны і экалагічны форум Energy Expo - цудоўная пляцоўка для абмену вопытам у сферы зялёнай энергетыкі. Такое меркаванне выказаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык у час адкрыцця форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Міністр нагадаў, што гэта мерапрыемства праводзіцца ў Беларусі ўжо 27-ы раз. "Гэта яркае пацвярджэнне таго, што пляцоўка запатрабавана і развіваецца. Яна з'яўляецца яскравым прыкладам, як развіваецца энергетыка, экалогія і эканоміка ў нашай краіне", - сказаў ён.


Андрэй Худык адзначыў, што абмеркаванне энергетычнай тэмы вельмі важнае, нягледзячы на няпростую геапалітычную сітуацыю ў свеце. "У Год міру і стварэння мы гаворым аб экалагічнай бяспецы і кліматычнай тэматыцы. Я рады, што ўсё больш краін далучаюцца да гэтых пытанняў", - падкрэсліў кіраўнік ведамства.


На форуме сабралася шмат беларускіх і замежных вучоных-практыкаў. Андрэй Худык выказаў упэўненасць, што такія маштабныя мерапрыемствы прадастаўляюць цудоўныя магчымасці для абмену найлепшым вопытам у пытаннях дыверсіфікацыі крыніц энергіі, энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, развіцця атамнай энергіі, зялёнай энергетыкі, скарачэння выкідаў парніковых газаў і аховы навакольнага асяроддзя ў цэлым.-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://minpriroda.gov.by/by/news-by/view/xudyk-ab-forume-energy-expo-tsudounaja-pljatsouka-dlja-abmenu-vopytam-u-sfery-zjalenaj-energetyki-5299/
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА