Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Худык: будаўніцтва агароджы ў Белавежскай пушчы - палітызаваны праект

Навіны 21.11.2022 | 11:55
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Будаўніцтва агароджы ў Белавежскай пушчы - палітызаваны праект. Аб гэтым сказаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
 
"Гэта палітызаваны праект, сапраўднае дзівацтва. Яго можна назваць помнікам чалавечага самадурства. На жаль, нам пакуль не ўдалося спыніць будаўніцтва гэтай пяціметровай бетоннай агароджы працягласцю больш за 180 км", - сказаў Андрэй Худык.

Паводле яго слоў, афіцыйныя польскія эколагі падпарадкоўваюцца сваім уладам і не вядуць дыялог і перапіску з беларускім бокам. "Некаторыя вучоныя, грамадскія дзеячы разумеюць і падтрымліваюць нас. Мы спадзяёмся, што нас пачуюць", - адзначыў міністр.-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://minpriroda.gov.by/by/news-by/view/xudyk-budaunitstva-agarodzhy-u-belavezhskaj-pushchy-palityzavany-praekt-4524
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА