Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Худык: развіццё мінеральна-сыравіннай базы ва ўмовах санкцый будзе садзейнічаць росту эканомікі

Навіны 18.07.2022 | 14:21

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё ўласнай мінеральна-сыравіннай базы ва ўмовах санкцый будзе садзейнічаць росту эканомікі. Аб гэтым у час нарады па пытанні эфектыўнасці выкарыстання нетраў заявіў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.


У сваім выступленні Андрэй Худык адзначыў, што ва ўмовах узмацнення санкцыйнага націску з боку недружалюбных краін пытанні развіцця мінеральна-сыравіннай базы Беларусі выходзяць на першы план. Паводле яго слоў, цяпер як ніколі патрабуецца ўзмацненне арганізацыі і правядзення геолагаразведвальных работ у мэтах забеспячэння большай эфектыўнасці пошукаў новых відаў мінеральнай сыравіны.


"Усе мы разумеем, як важна цяпер уласная мінеральна-сыравінная база - ад яе стану шмат у чым залежыць развіццё і канкурэнтаздольнасць эканомікі краіны", - заявіў міністр.


Таксама ён звярнуў увагу на важнасць укаранення экалагічнага кампанента пры здабычы і перапрацоўцы карысных выкапняў: "На гэтай зямлі будуць жыць наступныя пакаленні беларусаў. Наш абавязак - пакінуць для іх не толькі развітую


мінеральна-сыравінную базу, але і здаровае навакольнае асяроддзе", - адзначыў ён.


Акрамя таго, Андрэй Худык дадаў, што экалагізацыя вытворчых працэсаў і ўкараненне безадходных тэхналогій таксама стратэгічна важныя задачы. Ён адзначыў, што багацці нетраў не з'яўляюцца бясконцымі, і сёння прыродакарыстанне проста абавязана быць рацыянальным і эканомным.


"Чым эфектыўней будуць уключацца ў гаспадарчы абарот сыравінныя рэсурсы, тым менш іх спатрэбіцца", - рэзюмаваў міністр.


Як расказалі ў прэс-службе Мінпрыроды, у ходзе мерапрыемства таксама былі заслуханы даклады аб праводзімых даследаваннях у НАН Беларусі ў галіне пошукаў, разведкі, асваення і эфектыўнага выкарыстання розных відаў карысных выкапняў, а таксама аб забеспячэнні іх перапрацоўкі з пункту гледжання развіцця і мадэрнізацыі тэхналагічных комплексаў, абсталявання і інш.-0-

 

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://minpriroda.gov.by/by/news-by/view/xudyk-razvitstse-mineralna-syravinnaj-bazy-va-umovax-sanktsyj-budze-sadzejnichats-rostu-ekanomiki-4313
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА