Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Законапраект аб адказным абыходжанні з жывёламі ў другім чытанні могуць прыняць да канца года

Навіны 11.10.2023 | 15:41
11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Законапраект "Аб адказным абыходжанні з жывёламі" ў другім чытанні можа быць разгледжаны да канца года, паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння дэпутаты на пасяджэнні дзясятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі законапраект у першым чытанні.

"Улічваючы, што законапраект закранае інтарэсы многіх грамадзян, прашу забяспечыць яго вынясенне на грамадскае абмеркаванне, каб людзі маглі выказаць сваё меркаванне, унесці заўвагі і прапановы, - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. - Работа праведзена, вядома, вялікая, але пытанняў яшчэ шмат. Таму прашу дэпутатаў падключыцца да актыўнай работы з такім разлікам, каб мы гэты законапраект прынялі ў бягучым годзе. Пажадана ў пачатку снежня".

Праект закона "Аб адказным абыходжанні з жывёламі" накіраваны на замацаванне агульных прынцыпаў і норм прававога рэгулявання ў сферы абыходжання з жывёламі, пашырэнне ідэй маральнага і гуманнага стаўлення да іх, павышэнне адказнасці ўладальнікаў жывёл.

Праектам закона ў сферы абыходжання з жывёламі прапануецца вызначыць асноўныя кампетэнцыі дзяржаўных органаў, правы і абавязкі ўладальнікаў жывёл. У прыватнасці, прымаць неабходныя меры для прадухілення прычынення шкоды жыццю або здароўю людзей, іншых жывёл і маёмасці, забяспечыць рэгістрацыю жывёлы і магчымасць яе ідэнтыфікацыі, праводзіць ветэрынарныя мерапрыемствы, у тым ліку вакцынацыю ад шаленства. Да ўласнікаў "сабак, якія патрабуюць асаблівай адказнасці ўладальнікаў" і "небяспечных сабак" прапануецца ўстанавіць павышаныя патрабаванні. У мэтах забеспячэння належных умоў утрымання жывёл у пунктах часовага ўтрымання, прытулках, гасцініцах для жывёл, гадавальніках праектам закона прадугледжана працэдура зацвярджэння тыпавых палажэнняў для гэтых аб'ектаў. Акрамя таго, дакументам забараняецца прапаганда жорсткага абыходжання з жывёламі, рэгламентуюцца пытанні развядзення жывёл, іх выгулу.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://minpriroda.gov.by/by/news-by/view/zakonapraekt-ab-adkaznym-abyxodzhanni-z-zhyvelami-u-drugim-chytanni-moguts-prynjats-da-kantsa-goda-5283/
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА