Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Аб Міністэрстве

01.05.2017 | 11:25
Палажэнне аб Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, пералік дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2013 г. № 503 "Аб некаторых пытаннях Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ".


Галоўнымі задачамі Мінпрыроды з'яўляюцца:
правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, выкарыстання і аховы нетраў, а таксама гідраметэаралагічнай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам;
ажыццяўленне дзяржаўнага кіравання ў галіне вывучэння, аховы, аднаўлення і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у тым ліку нетраў, вод, жывёльнага і расліннага свету, аховы навакольнага асяроддзя, а таксама дзяржаўнага рэгулявання ў галіне гідраметэаралогіі, экалагічнай сертыфікацыі;
каардынацыя дзейнасці іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганiзацый у галiне забеспячэння экалагічнай бяспекі, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, у тым ліку нетраў, гідраметэаралагічнай дзейнасці, аховы атмасфернага паветра, азонавага пласта, рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў, змякчэння наступстваў змены клімату і адаптацыі да зменаў клімату;
ажыццяўленне дзяржаўнага рэгулявання дзейнасці па геалагічных вывучэнні нетраў і гідраметэаралагічнай дзейнасці, а таксама стварэнне ўмоў для развіцця арганізацый усіх формаў уласнасці, якія ажыццяўляюць дадзеныя віды эканамічнай дзейнасці;
узаемадзеянне ў межах сваёй кампетэнцыі з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пры вырашэнні прыродаахоўных пытанняў;
кантроль у галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў;
забеспячэнне захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці, удзел у распрацоўцы і ажыццяўленні мерапрыемстваў па ўзнаўленні аб'ектаў жывёльнага і расліннага свету;
забеспячэнне рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, грамадзян экалагічнай і гідраметэаралагічнай інфармацыяй, арганізацыя прапаганды экалагічных ведаў, удзел у стварэнні сістэмы асветы, адукацыі і выхавання ў галіне аховы навакольнага асяроддзя;
ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва, вывучэнне, абагульненне і распаўсюджванне міжнароднага вопыту ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, гідраметэаралагічнай дзейнасці, а таксама аховы атмасфернага паветра, азонавага пласта, рацыянальнага выкарыстання і аховы водных рэсурсаў, змякчэння наступстваў змены клімату і адаптацыі да зменаў клімату , экалагічнай сертыфікацыі.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://minpriroda.gov.by/by/o-ministerstve-by
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА