Кампанія Micromine, пастаўшчык праграмнага забеспячэння для геадэзіі і горназдабыўной галіны падарыла РКЗ праграму коштам каля 70 тыс. долараў
Новости
03.08.2017 | 15:33
Кампанія Micromine, пастаўшчык праграмнага забеспячэння для геадэзіі і горназдабыўной галіны падарыла РКЗ праграму коштам каля 70 тыс. долараў і правяла пяцідзённы навучальны курс па засваенні дадзенай праграмы. Такім чынам, у Беларусі з'явілася магчымасць прыцягнуць інвестараў, выйсці на міжнародны рынак, паколькі толькі ў спецыялізаваным софце адбываюцца зносіны з банкамі, інвестарамі, - паведамляе
http://zviazda.by
Micromine - адзіны пастаўшчык рашэнняў для кожнай стадыі працэсу здабычы выкапняў. Яго карыстальнікі могуць атрымаць усё неабходнае ім праграмнае забеспячэнне і кансультацыйныя паслугі ў аднаго мясцовага пастаўшчыка. З яго дапамогай спецыялісты вырашаюць задачы з улікам геаграфічнага размяшчэння кліента і месцаў яго распрацовак, такім чынам дамагаючыся максімальнага вяртання інвестыцый.
Дзмітрый Федарышчаў, менеджэр па развіцці бізнесу Micromine (Украіна) падрабязна распавёў аб праграме.
– У нашу кампетэнцыю ўваходзіць развіццё 5 рэгіёнаў, якія ўключаюць, акрамя сваёй краіны, Беларусь, Арменію, Грузію і Азербайджан. Геолагаразведка і праектаванне горных работ Micromine – гэта комплекснае рашэнне для горназдабыўной прамысловасці, якое ахоплівае ўвесь вытворчы цыкл: ад геолагаразведкі і трохмернага мадэлявання да кантролю над горнай вытворчасцю, планавання і кіравання дадзенымі. Геолагі атрымліваюць магчымасць усебакова ацаніць радовішча і засяродзіцца на перспектыўных участках для паспяховай рэалізацыі праекта. Горным інжынерам праграма дае сродкі планавання і праектавання адпрацоўкі радовішча. Модульная структура Micromine дазваляе адаптаваць сістэму пад задачы прадпрыемства. Па меры павелічэння і пашырэння вытворчасці праграма будзе змяняцца разам з ёю. Гнуткая структура Micromine робіць магчымым наладзіць гэты дадатак згодна з бягучым рабочым працэсам. Графічнае асяроддзе праграмы з'яўляецца "геалагічна лагічным" і здольна апрацоўваць шырокія і складаныя наборы графічных дадзеных. Лёгкасць выкарыстання эканоміць час і павялічвае прадукцыйнасць. Зразумелы і зручны ў выкарыстанні інтэрфейс дазваляе хутка выконваць задачы па аптымізацыі кар'ера, праектаванні горных работ і афармлення складаных, састаўных чарцяжоў. Магчымасць стварэння макрасаў ў Micromine і унікальных набораў формаў палягчае выкананне штодзённых задач. Дакладныя і хуткія інструменты рэдагавання 3D дадзеных, прастата выкарыстання Micromine распаўсюджваюцца на яго інструменты рэдагавання, якія дазваляюць больш эфектыўна, дакладна і лёгка вырабляць комплекснае геалагічнае мадэляванне і тэхнічнае праектаванне. Партнёр Microsoft Micromine адпавядае апошнім стандартам Windows, і цалкам сумяшчальны з Windows 10, 8 і 7. Сумяшчальны і з праграмным забеспячэннем (ПЗ) іншых вытворцаў, уключаючы GIS, Google Earth, ALS CoreViewer і іншымі праграмамі для горназдабыўной прамысловасці. Інструменты імпарту і экспарту забяспечваюць зручнае сумеснае выкарыстанне дадзеных рознымі карыстальнікамі і прыкладаннямі.
Алена Друздзь, вядучы геолаг групы навукова-арганізацыйнага метадычнага забеспячэння працы РКЗ падзялілася ўражаннямі пасля праходжання курса:
– Праграма валодае шэрагам пераваг: павялічваецца хуткасць працы, дакладнасць дадзеных, захаванасць інфармацыі, ажыццяўляецца аператыўны кантроль над аб'ёмам здабычы, праграма дазваляе ажыццяўляць працу спецыялістаў розных аддзелаў у адным праекце на адным ПА. Для нас гэта добры вопыт, магчымасць стварэння адзінай геалагічнай базы для паскарэння праверкі геалагічных праектаў на міжнародным узроўні. Праграма Micromine лічыцца найбольш прымальнай і адаптаванай для краін СНД і адной з самых танных на рынку.
Адзначым:
Геолагаразведка і праектаванне горных работ гэтай праграмы маюць шэраг асаблівасцяў. Напрыклад, «ядро» – гэта асноўны модуль Micromine, які з'яўляецца абавязковым да ўсталявання. Ён дазваляе імпартаваць, правяраць, апрацоўваць, выводзіць у прагляд і інтэрпрэтаваць розныя дадзеныя: паверхні, дадзеныя ўздоўж па свідравінам і інш. Модуль «аптымізацыя кар'ера» выкарыстоўваецца для вызначэння найбольш эканамічна выгадных да адпрацоўкі абалонак кар'ера, улічваючы рэсурсы карысных выкапняў і набор эканамічных і горна-геалагічных параметраў.