1 снежня 2021 г. кіраўнік прыродаахоўнага ведамства Андрэй Худык правёў асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў і юрыдычных асоб у Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
На прыёме было разгледжана некалькі пытанняў, якія паступілі як ад юрыдычных асоб, гэтак і ад грамадзян. У прыватнасці, размова ішла аб выкананні юрыдычнымі асобамі заканадаўства ў сферы абыходжання з адходамі, а таксама аб эфектыўнасці маніторынгу атмасфернага паветра і інфармавання насельніцтва аб яго выніках.
Углыбіўшыся ў закранутыя пытанні, Андрэй Худык даручыў адпаведным структурным падраздзяленням міністэрства і падпарадкаваным арганізацыям разабрацца ў кожным канкрэтным выпадку ў рамках прыродаахоўнага заканадаўства.