Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Адбылася прэзентацыя інфармацыйнага рэсурсу «Сістэма анлайн-маніторынгу стану кампанентаў навакольнага асяроддзя г. Оршы і Аршанскага раёна»

Фота прадстаўлены рэдакцыяй "Аршанская газета"
Фота прадстаўлены рэдакцыяй "Аршанская газета"
14.05.2022

Сёння ў г. Орша на пляцоўцы Аршанскага раённага выканаўчага камітэта Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праведзены семінар па функцыянаванні інфармацыйнага рэсурсу «Сістэма анлайн-маніторынгу стану кампанентаў навакольнага асяроддзя г. Оршы і Аршанскага раёна».

Мэты мерапрыемства – павышэнне ўзроўню інфармаванасці  насельніцтва аб стане навакольнага асяроддзя і прыняцце своечасовых кіраўніцкіх рашэнняў на мясцовым узроўні пры дапамозе прэзентаванага інфармацыйнага рэсурсу, які змяшчае даныя назіранняў  за станам атмасфернага паветра, паверхневых і падземных вод, зямель, радыяцыйнага фону, а таксама вынікі лакальнага маніторынгу, што прадастаўляюцца прыродакарыстальнікамі, з магчымасцю аналізу іх змяненняў у часе.

Названы інфармацыйны рэсурс размешчаны на афіцыйным сайце Мінпрыроды і даступны па спасылцы.
У семінары пад старшынствам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэя Худыка прынялі ўдзел прадстаўнікі сістэмы Мінпрыроды, Аршанскага РВК, ПРААН, УА «Міжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут імя А.Д.Сахарава» БДУ. Таксама ў мэтах уключэння ў вырашэнне пытанняў, звязаных з аховай навакольнага асяроддзя, у мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых прадпрыемстваў і арганізацый г. Оршы і Аршанскага раёна.
 
«У адпаведнасці з даручэннем Кіраўніка дзяржавы і праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Аршанскі рэгіён стаў першым, у якім запушчаны такі інфармацыйны рэсурс, – адзначыў Андрэй Худык. – Мы прадоўжым рабіць такія праекты для іншых дзесяці буйных гарадоў (з насельніцтвам большым за 80 тыс.), а затым аб'яднаем усе ў адзін маштабны рэспубліканскі праект, які ажыццяўляе анлайн-маніторынг кампанентаў навакольнага асяроддзя».
Усе навіны