Беларусь - сусветны лідар па колькасці вольнажывучых зуброў: у нашай краіне іх налічваецца больш за 2,3 тыс.
У краіне сфарміравана 11 мікрапапуляцый зубра. Буйныя папуляцыі сканцэнтраваны на пяці тэрыторыях:
НП "Белавежская пушча",
Асіповіцкі доследны лясгас,
СВК "Азёры" Гродзенскага раёна,
ТК "Чырвоны Бор" у Верхнядзвінскім раёне,
Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
Прырост сярэдняга статка складае не менш як 50 зубранят штогод.
У Белавежскай пушчы работы па рэакліматызацыі зуброў і адраджэнні папуляцыі вядуцца з 1929 г.
На 1 студзеня 2022 года ў Белавежскай пушчы жылі звыш 700 зуброў. За апошнія 5 гадоў пагалоўе зубра там павялічылася амаль на трэць.
Для даведкі
100 гадоў таму на I Міжнародным кангрэсе па ахове прыроды было прынята рашэнне аб аднаўленні еўрапейскага зубра як віду.
У пачатку XX стагоддзя ва ўсім свеце заставалася 52 чыстакроўныя еўрапейскія (белавежскія) зубры.
Сёння ў свеце налічваецца каля 10 тыс. зуброў, з іх тры чвэрці жывуць на волі, астатнія - у вальерах і заапарках.
У 2020 г. быў перагледжаны глабальны прыродаахоўны статус зуброў у бок зніжэння ступені пагрозы іх знікнення.
Крыніца: Нацыянальны парк "Белавежская пушча", адкрытыя крыніцы