Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Андрэй Худык з рабочым візітам наведаў Гомельскую вобласць

19.03.2020
19 сакавіка адбылася рабочая паездка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэя Худыка ў Гомельскую вобласць. Падчас паездкі Андрэй Худык з удзелам старшыні Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта Сяргея Гваздзя, прадстаўнікоў мясцовых прыродаахоўных органаў і зацікаўленых правёў нараду па пытанні паўторнага забалочвання парушаных тарфянікаў у Хойніцкім і Калінкавіцкім раёнах. 

Праект па забалочванні выпрацаваных тарфянікаў запусцяць у бягучым годзе ў Хойніцкім і Калінкавіцкім раёнах. Гэтая праграма заснавана на палажэннях закона «Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў», які быў прыняты ў снежні 2019 года, і накіравана на захаванне прыродных вадаёмаў і абнаўленне іх біясферных функцый. Агульная плошча люстраў такіх аб’ектаў на тэрыторыі раёнаў перавышае 6 тыс. га. 

Натуральныя балоты – гэта экасістэмы, здольныя выводзіць вуглякіслы газ з атмасферы на доўгі час. Яны таксама садзейнічаюць зніжэнню рызыкі пажараў і радыеактыўнага забруджвання глеб, паляпшаюць умовы пражывання рэдкіх жывёл і раслін – чырванакніжных прадстаўнікоў флоры і фаўны. А парушэнне натуральнага гідралагічнага рэжыму гэтых балот вядзе да зніжэння запасаў вады, функцый балотаў па яе ачыстцы, парушэння гідралагічнага рэжыму рэк, прыводзіць да тарфяных і лясных пажараў. 

Акрамя таго, забалочванне выпрацаваных тарфянікаў у рэгіёне стане падтрымкай аграрнаму сектару. Ужо не раз адзначалася, што ў апошнія гады паўднёвы ўсход Беларусі пакутуе ад засушлівага надвор’я і змяненняў клімату. Падобныя прыродныя анамаліі негатыўна адбіваюцца і на сельскай гаспадарцы. 

Пры гэтым вялікія плошчы лясных тарфянікаў, асушаных гідралесамеліярацыйнымі сістэмамі, даўно страцілі свой вытворчы патэнцыял і ўжо не могуць эфектыўна выкарыстоўвацца ў лясной гаспадарцы. Зніжэнне ўзроўню грунтавых вод на 0,5-0,7 м у выніку асушэння прывяло да збяднення біялагічнай разнастайнасці. Іх паўторнае забалочванне дасць магчымасць падняць узровень грунтавых вод, павялічыць плошчы воднай паверхні, што адаб’ецца на ўзроўні ападкаў. 

У гэты ж дзень кіраўнік прыродаахоўнага ведамства наведаў філіял “Мазырская нафтаразведачная экспедыцыя глыбокага бурэння” РУП “НВЦ па геалогіі”.  
Усе навіны