Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Беларусь і Кітай да канца года створаць сумесны геалагічны цэнтр

23.07.2024
23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай створаць сумесны геалагічны цэнтр да канца года. Аб гэтым журналістам расказаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк перад сустрэчай з намеснікам міністра прыродных рэсурсаў Кітайскай Народнай Рэспублікі Чэнь Чэньчжаа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У верасні 2023 года адбыўся візіт дэлегацыі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ў Кітай, дзе прайшла сустрэча з калегамі з профільнага міністэрства. "Даволі падрабязна былі абмеркаваны пытанні, якія датычыліся ў асноўным геолагаразведкі, развіцця мінеральна-сыравіннай базы, здабычы карысных выкапняў, у тым ліку цяжказдабывальных. Вынікам гэтай сустрэчы стала падпісанне мемарандума аб узаемадзеянні паміж нашымі профільнымі прадпрыемствамі", - нагадаў Сяргей Масляк.

Цяпер на фінальнай стадыі ўзгаднення знаходзіцца праект пагаднення аб дзейнасці сумеснага кітайска-беларускага цэнтра па супрацоўніцтве ў галіне геалагічных навук пры Даследчым цэнтры па супрацоўніцтве ў галіне геалагічных навук Кітая і ШАС паміж Сіяньскім цэнтрам Кітайскай геалагічнай службы Міністэрства прыродных рэсурсаў Кітайскай Народнай Рэспублікі і РУП "Навукова-вытворчы цэнтр па геалогіі" Мінпрыроды Беларусі.

"Сумесны цэнтр плануецца стварыць да канца бягучага года на базе НПЦ па геалогіі, які знаходзіцца ў Першамайскім раёне Мінска. Гэта будзе і абмен вопытам, і развіццё новых інавацыйных тэхналогій, і прымяненне новых навуковых падыходаў. У праграме кітайскіх калег прадугледжана наведванне нашага навукова-вытворчага цэнтра, а таксама Белдзяржгеацэнтра з мэтай вывучэння нашых падыходаў", - сказаў міністр.
Сяргей Масляк адзначыў высокі ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай. "Гэта самы яскравы прыклад дружбы паміж дзвюма краінамі для ўсёй сусветнай супольнасці", - падкрэсліў ён.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Усе навіны