19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXVI Беларускі энергетычны і экалагічны форум Energy Expo пройдзе ў Мінску з 11 па 14 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
У адпаведнасці з распараджэннем прэм'ер-міністра ад 15 ліпеня 2022 года нумар 199р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні форуму, а таксама выстаўкі "Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра". Яго ўзначаліў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч. У склад аргкамітэта ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, дзяржаўных вытворчых аб'яднанняў "Белэнерга" і "Белпалівагаз", канцэрна "Белнафтахім", ЗАТ "Тэхніка і камунікацыі".
Аргкамітэт займаецца распрацоўкай графіка мерапрыемстваў форуму і выстаўкі, забяспечвае скаардынаваную работу па фарміраванні яе экспазіцыі.
Форум Energy Expo праводзіцца штогадова. Мерапрыемства накіравана на прэзентацыю дасягненняў паліўна-энергетычнага комплексу, пашырэнне лепшых інавацыйных распрацовак у сферы электраэнергетыкі, газавай галіны, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій, лічбавага развіцця.-0-