Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Якія інструменты і механізмы дае інвестарам абноўленае заканадаўства, расказалі на форуме "Нетры-2024"

20.09.2024
20 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Інструменты і механізмы абноўленага інвестыцыйнага заканадаўства прадставілі на Беларускім інвестыцыйным форуме "Нетры-2024" у Гомелі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як было адзначана на форуме, у краіне назіраецца ажыўленне інвестрынку, таму актуалізаваны шэраг паняццяў, унесены дапаўненні. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі Міністэрства эканомікі Аляксандр Адзінец растлумачыў новаўвядзенні, якія датычацца як айчынных, так і замежных інвестараў.

На ўзроўні нацыянальнага заканадаўства асновай інвестыцыйнай дзейнасці ў Беларусі з'яўляецца закон "Аб інвестыцыях", новая рэдакцыя якога ўступіла ў сілу ў ліпені гэтага года. Паводле слоў спікера, новая рэдакцыя ўключае нормы аб рэалізацыі ў Беларусі інвестыцыйных праектаў па прыярытэтных відах дзейнасці, якія будуць вызначацца Саветам Міністраў, як у рамках інвестдагавораў, так і ў якасці прэферэнцыйных інвестыцыйных праектаў.

Аляксандр Адзінец таксама растлумачыў асновы падтрымкі інвестараў у выглядзе бюджэтных трансфертаў. Размова ішла аб прэферэнцыях для маладых кампаній.

З'явілася паняцце спецыяльных інвестыцыйных дагавораў. У іх аснове - вытворчасць на тэрыторыі краіны запатрабаванай удасканаленай прадукцыі, уключаючы імпартазамяшчальныя пазіцыі. Разам з тым інвестар атрымлівае пэўныя гарантыі збыту часткі вырабляемай прадукцыі. Паводле даных экспертаў у сферы права, спецінвестдагавор будзе актуальны ў рабоце па імпартазамяшчэнні і будзе фарміраваць умовы для павышэння тэхналагічнай бяспекі краіны.

Таксама новай рэдакцыяй закона аб інвестыцыях прадугледжваюцца меры па павышэнні інвестыцыйнай прывабнасці рэгіёнаў з рэалізацыяй прэферэнцыйных інвестпраектаў.

Форум аб'яднаў звыш 250 прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, бізнесменаў, экспертаў у сферы прыродакарыстання, інвестыцыйных агентаў і інш.

Асноўная задача Беларускага інвестыцыйнага форуму "Нетры-2024" - прэзентацыя і абмеркаванне інвестыцыйнага патэнцыялу прыродных рэсурсаў і карысных выкапняў Беларусі. Мерапрыемства арганізавана Нацыянальным агенцтвам інвестыцый і прыватызацыі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Гомельскага аблвыканкама.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Усе навіны