Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Кітайска-беларускае супрацоўніцтва развіваецца паскоранымі тэмпамі - Цуй Цымін

26.07.2017
Кітайска-беларускае супрацоўніцтва развіваецца паскоранымі тэмпамі. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Цуй Цымін сёння на ўрачыстай цырымоніі ўручэння стыпендый лепшым беларускім студэнтам і школьнікам, якія вывучаюць кітайскую мову, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дыпламатычнай місіі звярнуў увагу, што ўсё больш беларускай моладзі праяўляе цікавасць да вывучэння кітайскай мовы. Менавіта ў мэтах садзейнічання папулярызацыі кітайскай мовы і была заснавана стыпендыя пасла КНР, якая ўручаецца другі год запар. У бягучым годзе 30 школьнікаў і студэнтаў з розных куткоў Беларусі ўдастоены гэтай узнагароды. Цуй Цымін таксама заўважыў, што ў Кітаі беларускую мову вывучаюць у дзвюх ВНУ і ёсць планы па пашырэнні выкладання беларускай мовы.

У сваю чаргу першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Вадзім Богуш выказаў удзячнасць пасольству КНР за шматгадовую падтрымку выкладання кітайскай мовы ў нашай краіне. Ён упэўнены, што заснаванне стыпендыі пасла КНР у тым ліку садзейнічае больш актыўнаму вывучэнню кітайскай мовы беларускімі школьнікамі і студэнтамі. Вадзім Богуш пажадаў, каб гэта добрая ініцыятыва ператварылася ў традыцыю.

Дваццаць гадоў таму быў зроблены першы крок у вывучэнні кітайскай мовы ў Беларусі, і, як паказала практыка, гэта было правільнае рашэнне, падкрэсліла рэктар МДЛУ Наталля Баранава. Ва ўніверсітэце пашыраецца вывучэнне кітайскай мовы. Пра вялікі інтарэс беларускай моладзі да кітайскай мовы расказаў Сяргей Абламейка, рэктар БДУ, дзе функцыянуе Інстытут Канфуцыя.

Ва ўрачыстай цырымоніі ўручэння стыпендыі пасла КНР прынялі ўдзел каля 200 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі Міністэрства адукацы, рэктары ВНУ, кіраўнікі васьмі ўстаноў сярэдняй адукацыі, а таксама бацькі вучняў, выкладчыкі кітайскай мовы і кітайскія студэнты.

Сярод 30 лаўрэатаў стыпендыі - студэенты БДУ і МДЛУ, пераможцы алімпіяды па кітайскай мове 10 і 11 класаў, вучні сярэдніх школ нумар 10, 164 Мінска, мінскіх гімназій нумар 12, 23, 33, аршанскай гімназіі нумар 2 і сярэдняй школы нумар 16, а таксама віцебскай сярэдняй школы нумар 44. Менавіта яны дасягнулі значных вынікаў у вывучэнні кітайскай мовы.
Усе навіны