18 снежня 2019 г. у Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на лепшага грамадскага эколага і на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку.
Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Паўлавіч Худык асабіста павіншаваў пераможцаў рэспубліканскага конкурсу і ўручыў ім памятныя дыпломы.
Па выніках рашэння арганізацыйнага камітэта ў 2019 годзе пераможцамі рэспубліканскага конкурсу на лепшага грамадскага эколага вызначаны:
1 месца - Арэхава Алена Генрыхаўна, грамадскі эколаг Шаркаўшчынскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, настаўнік фізікі ДУА «Лужкаўская СШ Шаркаўшчынскага раёна";
2 месца - Аўчыннікава Вольга Васільеўна, грамадскі эколаг Бешанковіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, загадчык экалагічнага аддзела ДУДА «Бешанковіцкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі»;
3 месца - Шайкін Руслан Валянцінавіч, грамадскі эколаг Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Па выніках рашэння арганізацыйнага камітэта ў 2019 годзе пераможцамі рэспубліканскага конкурсу на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку вызначаны:
катэгорыя «навучэнцы»:
1 месца - Куляшова Алёна Сяргееўна, Віцебская вобласць, 10 гадоў, навучэнка ДУА «Арэхаўская сярэдняя школа імя Н.Л. Касцючэнкі Ушацкага раёна»;
2 месца - Пачэпка Данііл Расціслававіч, Віцебская вобласць, 16 гадоў, г.п. Шаркаўшчына, навучэнец дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №2 г.п. Шаркаўшчына";
3 месца - Ставірская Анастасія Анатольеўна, Магілёўская вобласць, студэнтка Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, 1 курс.
катэгорыя «аматары»:
1 месца - Бірына-Паўлава Ірына Веніямінаўна, г. Мінск, педагог дадатковай адукацыі ў дзяржаўнай установе адукацыі "Сярэдняя школа №137 г. Мінска імя П.М. Машэрава";
2 месца - Шаршаневіч Сяргей Уладзіміравіч (псеўданім - Уладзімір Рыбакоў), Гродзенская вобласць, прэс-сакратар Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
3 месца - Мезіт Сяргей Уладзіміравіч, Віцебская вобласць, метадыст Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі "Аршанскі раённы эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі".
катэгорыі "прафесіяналы":
1 месца - Коласава Вераніка Аляксандраўна, г. Мінск, галоўны рэдактар часопіса «Родная прырода»;
2 месца - Артэага Вера (псеўданім – Ганкіна-Буцько), г. Мінск, аглядальнік выдавецкага дома "Беларусь Сегодня";
3 месца - Парукава Алена Андрэеўна, г. Мінск, журналіст агенцтва "МІНСК-навіны".
«Сёння мы ўзнагародзілі грамадскіх эколагаў і аўтараў публікацый на экалагічную тэматыку, лепшых з іх, якія ўвасабляюць унёсак, які рух грамадскіх эколагаў і СМІ робіць у экалагічную асвету і выхаванне. Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам забяспечыць выхаванне ў грамадзян беражлівага стаўлення да прыроды, павышэнне іх экалагічнай культуры», - адзначыў Андрэй Паўлавіч Худык, Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.