Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Лукашэнка: Беларусі патрэбны мір і спакой

05.03.2024
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусі і яе народу патрэбны мір і спакой. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з актывам Беларускага саюза жанчын, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніка дзяржавы спыталі, якой ён бачыць Беларусь у 2035 годзе. "Калі будзе мір і спакой... Нам гэта трэба", - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што такую пазіцыю прыпісваюць беларускаму менталітэту, але гэта сапраўды галоўнае: "Слухайце, ну калі гэтага не будзе, то не будзе ні пенсіі, ні аховы здароўя. І дзяцей не будзе нараджаць жанчына. Жанчынам патрэбна стабільнасць, упэўненасць у заўтрашнім дні". Гэта самая галоўная ўмова. А цяжкасці мы пераадолеем".

Адказваючы на адно з пытанняў, кіраўнік дзяржавы таксама выказаўся ў абарону традыцыйных каштоўнасцей. Асабліва ад негатыўнага ўплыву неабходна засцерагчы дзяцей.

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Усе навіны