Асноўнымі тэмамі зваротаў сталі парадак выдачы спецыяльных дазволаў (лiцэнзiй) на дзейнасць, звязаную з выкарыстаннем прыродных рэсурсаў і ўздзеяннем на навакольнае асяроддзе; выкананне прыродаахоўнага заканадаўства пры праектаванні, будаўніцтве, уводзе ў эксплуатацыю прамысловых прадпрыемстваў; рэгуляванне распаўсюджвання і колькасці крумкачовых птушак; рэалізацыя праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў Беларусі.
Акрамя зваротаў па ўказаных пытаннях, на асабістым прыёме прагучалі і канструктыўныя прапановы аб супрацоўніцтве.
Так, да Андрэй Худыка звярнуліся прадстаўнікі Асацыяцыі "Аднаўляльная энергетыка" - старшыня праўлення асацыяцыі доктар тэхнічных навук, прафесар энергетыкі і электратэхнікі Вікенцій Русан і яе выканаўчы дырэктар Уладзімір Нісьцюк.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі з Міністрам новыя тэхналогіі абыходжання з адходамі, развіццё аднаўляльнай энергетыкі. Андрэй Худык адзначыў, што ведамства падтрымлівае развіццё аднаўляльных крыніц энергіі, бо гэта адпавядае рэалізацыі прынцыпаў Парыжскага пагаднення і прасоўвання «зялёнай эканомікі». Акрамя таго, аднаўляльная энергетыка сёння можа вырашаць і шэраг праблем з адходамі - гэта атрыманне энергіі пры спальванні розных відаў біямасы або біягазу, што атрымліваецца з адходаў.
Міністр запрасіў Асацыяцыю "Аднаўляльная энергетыка" прыняць удзел у падрыхтоўцы і рэалізацыі сумесных навукова-адукацыйных праектаў у рамках правядзення ХV Рэспубліканскага экалагічнага форуму, які адбудзецца ў гэтым годзе.
Усе звароты, якія паступілі на прыёме грамадзян, ўзятыя пад асабісты кантроль Міністра. Па фактах зваротаў Андрэем Худык дадзены даручэнні адпаведным службам міністэрства аб неадкладным рэагаванні і ліквідацыі праблемных пытанняў у рамках прыродаахоўнага заканадаўства. Акрамя таго, заяўнікам дадзены тлумачэнні, рэкамендацыі ў кожным канкрэтным выпадку.