Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Мінпрыроды прапануе абмеркаваць новыя нарматывы дапушчальнай нагрузкі на нацпарк "Нарачанскі"

04.09.2024
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вынесла на грамадскае абмеркаванне ўстанаўленне новых нарматываў дапушчальнай нагрузкі на Нацыянальны парк "Нарачанскі", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праектам пастановы міністэрства прадугледжваецца ўстанаўленне новых нарматываў дапушчальнай нагрузкі на Нацыянальны парк  "Нарачанскі", якія ўключаюць гранічна дапушчальныя плошчы трансфармацыі ландшафтаў нацпарку і гранічна дапушчальныя дысперсныя сезонныя нагрузкі на яго тэрыторыю.

Нарматывы вызначаны на аснове прапаноў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта і Нацыянальнага парку "Нарачанскі", узгодненых з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, для карэкціроўкі дзеючых нарматываў дапушчальнай нагрузкі. Зацверджаныя нарматывы будуць улічвацца пры планаванні і арганізацыі турыстычнай, рэкрэацыйнай і аздараўленчай дзейнасці на тэрыторыі нацыянальнага парку.

З 4 па 14 верасня свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання на электронны адрас zakaznik@minpriroda.gov.by. Арганізатарам грамадскага абмеркавання выступае Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Усе навіны