Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Правілы аховы і рацыянальнага выкарыстання зуброў абнавілі ў Беларусі

30.05.2024
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Савета Міністраў ад 29 мая 2024 года нумар 390 у новай рэдакцыі выкладзены правілы аховы і рацыянальнага выкарыстання зуброў. Адпаведныя змяненні ўнесены ў пастанову ўрада ад 7 снежня 2020 года нумар 708, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з правіламі пералік мікрапапуляцый зубра асноўнага генафонду і трымальнікаў мікрапапуляцый зубра асноўнага генафонду ўстанаўлівае і змяняе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на аснове прапаноў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Дакументам вызначана, што дапускаюцца ўтрыманне і (або) развядзенне ў няволі зуброў рэзервовага генафонду. Пры гэтым замацавана, што адносна зуброў асноўнага генафонду ўтрыманне і (або) развядзенне іх у няволі магчыма для ўсялення (уключаючы рассяленне), інтрадукцыі, рэінтрадукцыі, акліматызацыі, скрыжавання на тэрыторыі Беларусі і за яе межамі, правядзення ветэрынарна-прафілактычных мерапрыемстваў і навуковых даследаванняў, утрымання ў заалагічных парках (зоагадавальніках) для захавання біялагічнай разнастайнасці.

Правіламі ўстаноўлены парадак і ўмовы аднясення зуброў да зуброў асноўнага і рэзервовага генафондаў, патрабаванні па ахове зуброў, парадак і ўмовы адлову зуброў з асяроддзя іх пражывання, парадак і ўмовы здабычы зуброў рэзервовага генафонду.

Новай рэдакцыяй, у прыватнасці, удакладняецца, якія зубры адносяцца да зуброў рэзервовага генафонду: узятыя (адлоўленыя) у мікрапапуляцыях зубра асноўнага генафонду і ўселеныя ў паляўнічыя ўгоддзі; у мікрапапуляцыях зубра рэзервовага генафонду, уключаючы іх патомства; якія ўтрымліваюцца і (або) разводзяцца ў няволі, за выключэннем вызначаных правіламі выпадкаў. Таксама актуалізаваны пералік крытэрыяў аднясення зуброў да зуброў рэзервовага генафонду, асноўныя напрамкі аховы зуброў асноўнага і рэзервовага генафондаў і іншыя.

Прававы акт прыняты ў адпаведнасці з правіламі палявання, зацверджанымі ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2018 года нумар 112. Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Усе навіны