Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Развіццё экатурызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях Міншчыны абмеркавалі ў заказніку "Налібоцкі"

12.07.2023

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё экалагічнага турызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях Мінскай вобласці абмеркавалі ў заказніку "Налібоцкі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрыроды.


На базе дзяржаўнай прыродаахоўнай установы "Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Налібоцкі" адбылося выязное пасяджэнне рабочай групы па развіцці экалагічнага турызму Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў Беларусі, якое прайшло пад старшынствам першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандра Корбута.


У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі наведалі шэраг турыстычных аб'ектаў: экалагічную сцежку "Сябрыньскае скрыжаванне", урочышча з тарпанападобнымі коньмі, а таксама гадавальнік па ўзнаўленні цецеруковых відаў птушак, дзе расплоджваюць заходнееўрапейскі падвід глушца Маера.


На пасяджэнні абмяркоўваліся пытанні развіцця экалагічнага турызму на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях Мінскай вобласці, а таксама дзейнасць у гэтай сферы ў Рэспубліканскім ландшафтным заказніку "Налібоцкі".-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Усе навіны