Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

"Сахараўскія чытанні" ўносяць вялікі ўклад у развіццё Беларусі". Эксперты аб канферэнцыі

23.05.2024
23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб перспектывах і патэнцыяле міжнароднай навуковай канферэнцыі "Сахараўскія чытанні" расказалі намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў і намеснік начальніка Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Рыгор Асташка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На канферэнцыі "Сахараўскія чытанні" сабраліся аднадумцы і навукоўцы не толькі з Беларусі, але таксама нашы калегі блізкага і далёкага замежжа. Рэзультаты работы гэтай канферэнцыі выйдуць у друкаваным выданні і будуць крыніцай для папаўнення навукова абгрунтаваных довадаў у практычнай дзейнасці суб'ектаў гаспадарання. Упэўнены, заяўленыя тэмы будуць актуальныя як для Беларусі, так і для іншых краін", - сказаў намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў.

У сваю чаргу намеснік начальніка Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС Рыгор Асташка падкрэсліў, што "Сахараўскія чытанні" ўносяць вялікі ўклад у развіццё Беларусі з пункту гледжання экалогіі, а таксама забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі.

"Мы цесна ўзаемадзейнічаем з Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытутам імя А.Д.Сахарава БДУ. Адзначу, што ў выпускнікоў названай ВНУ добры ўзровень падрыхтоўкі. Мы бяром іх на практыку і работу. У цэлым такія канферэнцыі прыносяць вялікую карысць для развіцця нашай навуковай супольнасці. Спадзяюся, канферэнцыя і далей будзе штогод праводзіцца і даваць добры эфект", - адзначыў Рыгор Асташка.

"Наперадзе ў нас стаіць задача па рэалізацыі шэрага саюзных праграм, якія распрацоўваюцца на сённяшні дзень. Той багаж ведаў, які атрымліваюць выпускнікі інстытута, будзе карысны для нашай краіны і галіны ў цэлым", - рэзюмаваў намеснік начальніка Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Усе навіны