26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Год добраўпарадкавання важна, каб да навядзення парадку на зямлі падключыліся прадпрыемствы, арганізацыі і жыхары па ўсёй краіне. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак на рэспубліканскім семінары-нарадзе, які прайшоў на базе Рэспубліканскага цэнтра дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, падрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі і перападрыхоўкі кадраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Міхаіл Русы, міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Трубіла, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк, прадстаўнікі шырокага кола міністэрстваў, ведамстваў. У рэжыме канферэнц-сувязі былі падключаны рэгіянальныя студыі.
Анатоль Сівак звярнуў увагу на неабходнасць сістэмнай работы ў пытанні ўтрымання тэрыторый, будаўнічых пляцовак, прысядзібных участкаў, лясных масіваў у належным стане.
"Трэба вызначыцца, як дзейнічаць, як дайсці да кожнага па ўсёй краіне", - сказаў віцэ-прэм'ер. Ён падкрэсліў, што трэба больш інфармаваць грамадзян аб абавязку падтрымліваць парадак на сваіх прысядзібных участках, у арэндным жыллі, а таксама аб адказнасці за парушэнні. З боку органаў мясцовай улады павінны быць створаны ўсе ўмовы для таго, каб правілы добраўпарадкавання выконваліся.
Анатоль Сівак асабліва адзначыў, што парадак - не толькі камфорт пражывання, але і бяспека. У сувязі з гэтым ён прывёў у прыклад вясеннія выпальванні травы, якія могуць прывесці да пажараў.
На семінары-нарадзе абмеркавалі напрамкі далейшай работы, унясенне змяненняў у заканадаўства, меры, якія дадуць магчымасць павысіць эфектыўнасць праводзімых мерапрыемстваў.-0-
БЕЛТА - Навiны Беларусi