Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

У Беларусі плануюць пабудаваць кар'ер па здабычы базальту

29.03.2023

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануюць пабудаваць кар'ер па здабычы базальту. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення прыродных рэсурсаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Васіль Колб, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Паводле слоў спецыяліста, у сакавіку гэтага года былі пачаты маштабныя работы па дэталёвай разведцы базальтаў і туфаў радовішча "Навадворскае".


"Гэта радовішча было папярэдне разведана ў 2018-2020 гадах. Па выніках папярэдняй разведкі складзена тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне, дзе была даказана і адзначана эфектыўнасць гэтага праекта. У першым паўгоддзі 2023 года мы павінны завяршыць палявыя работы і работы па складанні тэхніка-эканамічнага абгрунтавання, каб прадаставіць рэзультат ураду для наступнага прыняцця рашэння аб будаўніцтве кар'ера", - расказаў Васіль Колб.


Ён дадаў, што базальт - новы від карыснага выкапня для Беларусі. Пры гэтым за год наша краіна выкарыстоўвае 70-80 тыс. т базальту.


"Сфера прымянення базальту даволі шырокая, пачынаючы ад уцяпляльнікаў, мінеральнай ваты і заканчваючы дабаўкай пры падрыхтоўцы керамічных плітак. У краіне існуе прадпрыемства, якое выпускае запатрабаваныя прадукты з гэтага карыснага выкапня. У асноўным гэта якраз уцяпляльнікі, што прымяняюцца ў будаўнічых работах", - адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення прыродных рэсурсаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Усе навіны