Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

У Беларусі разведана каля 50 відаў выкапняў, здабываецца больш за 20. Мінпрыроды аб патэнцыяле рэсурсаў

20.09.2024
20 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі разведаны каля 50 відаў карысных выкапняў, здабываюцца з іх крыху больш за 20. На гэта звярнуў увагу намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў на палях Беларускага інвестыцыйнага форуму (БІФ) "Нетры-2014", які праходзіць 20 верасня ў Гомелі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як падкрэсліў Віктар Галанаў, у Беларусі мінеральна-сыравінная база прадстаўлена даволі вялікім спектрам. "Каля 50 відаў розных карысных выкапняў на сёння разведаны на тэрыторыі нашай краіны", - канкрэтызаваў ён.

"Здабываецца з іх крыху больш за 20. Тыя, якія на слыху ва ўсіх, - каменныя і калійныя солі, агульнабудаўнічыя карысныя выкапні - пяскі, гліны, даламіты, нафта. Але разам з тым вельмі вялікі патэнцыял мы бачым яшчэ ў тых карысных выкапнях, якія разведаны, але не здабываюцца", - сказаў намеснік міністра.

"На сёння ёсць што прапанаваць патэнцыяльнаму інвестару. Мы вельмі зацікаўлены ў прыходзе патэнцыяльнага інвестара. Для гэтага, лічу, створана максімальна эфектыўная база. Дзякуючы лічбавізацыі ўсе прапановы акумуляваны. Гэта і "Дарожная карта"(інвестара. - Заўвага БЕЛТА) Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, гэта і інтэрактыўная карта Белдзяржгеацэнтра, сайты Мінпрыроды, аблвыканкамаў, гэта значыць, інфармацыі для інвестара дастаткова", - лічыць Віктар Галанаў.

Паводле яго слоў, пакет прапаноў агучваецца і ў час замежных камандзіровак, на розных форумах, сустрэчах з інвестарамі розных дзяржаў.

"Дзяржавай прымаюцца максімальныя меры для таго, каб запрасіць як айчыннага, так і замежнага інвестара. Асабліва ў тэму распрацоўкі карысных выкапняў. Ёсць сёння патрэбнасць рэальнага сектара эканомікі як ва ўласных мінеральных рэсурсах, так і ў накіраванні рэалізацыі гэтых мінеральных рэсурсаў за мяжу. Патэнцыял высокі. Створана сур'ёзная нарматыўна-правая база, якая прадугледжвае льготы і прэферэнцыі для інвестараў. І мы сёння разлічваем на сур'ёзную плённую работу", - дадаў намеснік міністра ў размове з журналістамі.

Беларускі інвестыцыйны форум (БІФ) "Нетры-2024" сабраў у Гомелі больш за 250 прафесіяналаў. Форум прысвечаны прэзентацыі інвестыцыйнага патэнцыялу прыродных рэсурсаў і карысных выкапняў Беларусі. У ліку ўдзельнікаў - прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, бізнесмены, эксперты ў сферы прыродакарыстання і іншыя прафесіяналы.

Беларускі інвестыцыйны форум арганізуе Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі пры падтрымцы Міністэрства эканомікі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Гомельскага аблвыканкама.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi



Усе навіны