8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як у Беларусі ідуць справы з пошукам карысных выкапняў, расказаў карэспандэнту БЕЛТА міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.
"На тэрыторыі нашай краіны выяўлены сляды ўрану і золата, радовішча жалезных руд і іншых карысных выкапняў. Аднак стрымліваючым фактарам іх далейшага вывучэння з'яўляюцца недастатковая эканамічная эфектыўнасць распрацоўкі з-за нізкай якасці сыравіны, якая ўступае імпартуемай, а таксама складаныя горна-геалагічныя ўмовы", - адзначыў міністр.
Разам з тым Мінпрыроды пастаянна прапрацоўвае варыянты давывучэння і паляпшэння якасных характарыстык гэтых карысных выкапняў, а таксама вядзе пошук тэхналогій іх абагачэння, у тым ліку ў краінах блізкага замежжа.-0-