Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Урачыстае адкрыццё фізкультурна-аздараўленчага комплексу ДУА «Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў»

31.12.2019
Сёння напярэдадні навагодніх святаў з удзелам Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэя Паўлавіча Худыка адбылося ўрачыстае адкрыццё фізкультурна-аздараўленчага комплексу Дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў” Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (далей – Цэнтр экалагічнай экспертызы Мінпрыроды).  

На цырымоніі адкрыцця Міністр павіншаваў калектыў Цэнтра экалагічнай экспертызы Мінпрыроды з 15-годдзем, адзначыўшы, што за гады свайго існавання Цэнтр зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё прыродаахоўнай тэорыі і практыкі, папулярызацыю экалагічных ведаў, развіццё міжнародных сувязяў, а таксама выкананне прыродаахоўнага заканадаўства ў частцы правядзення дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і прыёмкі ў эксплуатацыю завершаных будаўніцтвам аб'ектаў.  

Міністр падзякаваў калектыву Цэнтра экалагічнай экспертызы Мінпрыроды за прадуктыўную працу і пажадаў прафесійнага поспеху ва ўсіх пачынаннях. Міністр адзначыў, што нягледзячы на нялёгкі і працаёмкі шлях да завяршэння будаўніцтва, сёння фізкультурна-аздараўленчы комплекс гатовы да эксплуатацыі.  

Адкрыццё названага комплексу – доўгачаканая падзея для Цэнтра. Фізкультурна-аздараўленчы комплекс стане гарманічным дадаткам да існуючай матэрыяльна-тэхнічнай базы Цэнтра і будзе спрыяць яго далейшай плённай дзейнасці, у прыватнасці, дазволіць пашырыць пералік прадастаўляемых паслуг.






















Усе навіны