Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Узровень выкарыстання традыцыйных відаў другасных матэрыяльных рэсурсаў у Беларусі звыш 90 працэнтаў

05.06.2024
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень выкарыстання традыцыйных відаў другасных матэрыяльных рэсурсаў у Беларусі складае больш за 90 працэнтаў. Аб гэтым расказаў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк.

У нашай краіне абавязак суб'ектаў гаспадарання па зборы адходаў і іх раздзяленні па відах замацаваны на заканадаўчым узроўні (артыкул 17 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб абыходжанні з адходамі"). Фізічныя асобы таксама абавязаны забяспечваць збор адходаў і іх раздзяленне па відах, калі для гэтага створаны неабходныя ўмовы.

"Выкарыстанне адходаў у адносінах да іх абясшкоджвання або пахавання з'яўляецца прыярытэтным напрамкам у галіне абыходжання з адходамі. Цяпер узровень выкарыстання адходаў вытворчасці без уліку буйнатанажных адходаў складае больш за 80 працэнтаў, а ўзровень выкарыстання традыцыйных відаў другасных матэрыяльных рэсурсаў (адходы паперы і кардону, шкла, пластмас, рызіназмяшчальных адходаў, уключаючы зношаныя шыны, адпрацаваныя маслы) - звыш 90 працэнтаў", - расказаў Сяргей Масляк.

Ён адзначыў, што ў Беларусі ў 2023 годзе ўтварылася каля 50 млн т адходаў вытворчасці. Найбольшымі аб'ёмамі ўтварэння характарызуюцца менавіта буйнатанажныя адходы. Да іх належаць адходы, якія ўтвараюцца пры здачыбы і перапрацоўцы калійных руд, - галітавыя адходы, шламы галітавыя глініста-салявыя (31,94 млн т) і адходы хімічнай вытворчасці - адходы фосфагіпсу (733,58 тыс. т).

"Штогод у Беларусі ўтвараецца каля 4 млн т цвёрдых камунальных адходаў. Адным са шляхоў павелічэння колькасці выкарыстаных ЦКА з агульнай колькасці іх утварэння бачыцца ўдасканаленне сістэмы збору цвёрдых камунальных адходаў", - канстатаваў міністр.-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Усе навіны