Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

ЗВАРОТ ДА СУСВЕТНАЙ ГРАМАДСКАСЦІ ўдзельнікаў ХVII Рэспубліканскага экалагічнага форуму, прымеркаванага да Года міру і стварэння

31.08.2023

Удзельнікі ХVII Рэспубліканскага экалагічнага форуму, прымеркаванага да Года міру і стварэння,


падкрэсліваючы прыхільнасць да прынцыпаў устойлівага развіцця, абвешчаных у рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН ад 25 верасня 2015 г. А/RES/70/1 «Пераўтварэнне нашага свету: Парадак дня ў галіне ўстойлівага  развіцця на перыяд да 2030 года»,


прызнаючы важнасць умацавання міжнароднага супрацоўніцтва для сумеснага пошуку рашэнняў стаячага перад сусветнай супольнасцю траістага планетарнага крызісу, выкліканага змяненнем клімату, стратай біяразнастайнасці і павелічэннем забруджвання адходамі, і


адзначаючы, што сучасныя выклікі патрабуюць аб'яднання ўсіх дзяржаў свету, паколькі адна краіна, рэгіён або кантынент не могуць дабіцца гэтага паасобку,


заяўляюць аб недапушчальнасці:


выкарыстання аднабаковых санкцый для выключэння дзяржаў, якія рэалізуюць уласную суверэнную палітыку, з міжнародных стасункаў як на пляцоўках міжнародных міжурадавых арганізацый, так і міжнародных дагавораў;


прымянення палітычна матываваных падыходаў пры прыняцці рашэнняў аб выдзяленні міжнароднага фінансавання з боку  міжнародных донараў, што прыводзіць да немагчымасці для значнай групы дзяржаў выконваць свае міжнародныя абавязацельствы ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, устойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў і змякчэння наступстваў змянення клімату;


парушэння прынцыпаў міжнароднага экалагічнага права і, у прыватнасці, прынцыпу засцярогі, а таксама абмежавання дзеянняў міжнародных дагавораў пад выглядам забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Абуральным прыкладам грубага парушэння абавязацельстваў у галіне аховы біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці  стала ўзвядзенне Рэспублікай Польшча загараджальнага збудавання на тэрыторыі аб'екта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА «Белавежская пушча»;


заклікаюць да неадкладнага аб'яднання намаганняў усіх без выключэння дзяржаў свету для зніжэння негатыўнага антрапагеннага ўздзеяння на ключавыя экасістэмы Зямлі ў мэтах іх найхутчэйшага аднаўлення, а таксама вызначэння найлепшых шляхоў пошуку забеспячэння балансу паміж эканамічнай актыўнасцю, павелічэннем народанасельніцтва і экалагічнай устойлівасцю.

Усе навіны