Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Падведзены вынікі дзіцячага літаратурнага конкурсу «МІР ПРЫРОДЫ – БОЖЫ СВЕТ»

Навіны 11.12.2021 | 14:07
8 снежня 2021 г. падведзены вынікі конкурсу дзіцячых вершаў, апавяданняў і казак “Свет прыроды – Божы свет” для вучняў “Зялёнай школы” пры нядзельнай школе Свята-Георгіеўскага храма горада Ліды на прызы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Адборачны тур праводзіўся з 1 кастрычніка да 1 снежня 2021 года.

У склад журы ўвайшлі начальнік Лідскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Ерамейчык; дырэктар Лідскага раённага цэнтра экалогіі, турызму і краязнаўства Жанна Цехановіч, старшы спецыяліст экалагічнай экспертызы па Гродзенскай вобласці Сяргей Саўко, благачынны Лідскай акругі, настаяцель Свята-Георгіеўскага храма горада Ліды протаіерэй Расціслаў Салаўёў.

Члены журы вызначылі пераможцаў і прызёраў конкурсу ў кожнай намінацыі, і прадставілі да ўзнагароджання ў Мінпрыроды.

На конкурс прымаліся экалагічныя казкі ўласнага сачынення, мастацкія творы, вершы і тэматычныя ілюстрацыі да іх. Тэматыкай работ сталі пытанні аховы навакольнага асяроддзя і рэсурсаў зберажэння, беражлівых адносін чалавека да жывёльнага і расліннага свету.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца напярэдадні Калядных свят.

Паводле інфармацыі сайта Лідскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://minpriroda.gov.by/by/news-by/view/padvedzeny-vyniki-dzitsjachaga-litaraturnaga-konkursu-mir-pryrody-bozhy-svet-4162/
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2022
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА