Версія для друку
Памер шрыфту
+
фота
Друк

Парламентарыі абмеркавалі падрыхтоўку саюзнай праграмы па гідраметэаралогіі на 2024-2028 гады

Навіны 04.10.2023 | 18:18

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па прыродных рэсурсах, экалогіі і ахове навакольнага асяроддзя адбылося сёння ў Мінску і Маскве ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.


Да ўдзелу былі запрошаны прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Белгідрамета і Расгідрамета, МНС Беларусі і Расіі.


Парламентарыі разгледзелі пытанні падрыхтоўкі сумесных прапаноў аб распрацоўцы праграмы Саюзнай дзяржавы "Забеспячэнне гідраметэаралагічнай бяспекі ва ўмовах зменлівасці і змянення клімату" на 2024-2028 гады і аб распрацоўцы Праграмы сумеснай дзейнасці Беларусі і Расіі ў рамках Саюзнай дзяржавы па пераадоленні негатыўных наступстваў у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС.


Акрамя таго, абмеркавана пытанне аб ходзе выканання мерапрыемства Саюзнай дзяржавы "Аказанне комплекснай медыцынскай дапамогі асобным катэгорыям грамадзян Беларусі і Расіі, якія зведалі радыеактыўнае ўздзеянне ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС" за першае паўгоддзе 2023 года.


"Сёння на пасяджэнні мы разгледзелі прыярытэтныя напрамкі дзейнасці нашай камісіі. Гэтыя прыярытэтныя напрамкі, як мы вызначалі, павінны рэалізоўвацца ў асноўных праграмах, якія адказваюць за здароўе нашых грамадзян, за развіццё сельскай гаспадаркі, эканамічнага і ваенна-прамысловага блока, - расказаў старшыня Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па прыродных рэсурсах, экалогіі і ахове навакольнага асяроддзя Мікалай Васількоў. - Павінны гэтыя мерапрыемствы рэалізоўвацца ў такіх праграмах, як забеспячэнне гідраметэаралагічнай бяспекі і пераадоленне негатыўных наступстваў у выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС".


"Гэтыя праграмы паспяхова завяршыліся, - удакладніў парламентарый. - Усе мерапрыемствы, якія былі раней прадугледжаны імі - поўнасцю рэалізаваны. Але разам з тым, пры фарміраванні новых праграм мы адточваем асобныя пазіцыі, каб яны задавольвалі патрэбнасці як беларускага боку, так і расійскага, і каб яны знайшлі сваё прымяненне ў Саюзнай дзяржаве.-0-


БЕЛТА - Навiны Беларусi

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе:
https://minpriroda.gov.by/by/news-by/view/parlamentaryi-abmerkavali-padryxtouku-sajuznaj-pragramy-pa-gidrametearalogii-na-2024-2028-gady-5274
© Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, 2024
Распрацоўка і падтрымка сайта БЕЛТА