Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь

Аб рэспубліканскім конкурсе ідэй “Прырода малой радзімы”

02.05.2018
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і часопіс “Родная прырода” сумесна з Міністэрствам адукацыі распачынае новы праект – рэспубліканскі конкурс ідэй “Прырода малой радзімы”.

Прырода малой радзімы - ад кожнага залежыць, наколькі спрыяльнай яна будзе да нас!

Мы запрашаем да ўдзелу дарослых і дзяцей, вучняў і іх настаўнікаў – усіх, хто любіць беларускую прыроду і хоча змяніць да лепшага экалагічную сітуацыю на сваёй малой радзіме і ў краіне ў цэлым.

Дасылайце на адрас pryroda@zviazda.by свае ідэі і праекты, накіраваныя на захаванне і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, вывучэнне экалагічных праблем населеных пунктаў і пошук шляхоў іх рашэння. Самыя цікавыя будуць апублікаваныя на старонках часопіса “Родная прырода”, а іх аўтары атрымаюць падарункі. Прыём конкурсных работ – з 1 мая па 15 кастрычніка 2018 года.


Дадатковую інфармацыю можна прачытаць на старонцы часопіса “Родная прырода” http://zviazda.by/be/edition/rodnaya-pryroda 

Давайце разам зробім Беларусь яшчэ больш прыгожай і зялёнай!

Все новости