Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь

5 чэрвеня ў нашай краіне адзначаецца Дзень аховы навакольнага асяроддзя. Сваё віншаванне з нагоды свята адрасаваў Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй ХУДЫК

05.06.2019
Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас са святам – Днём аховы навакольнага асяроддзя. Гэты дзень асаблівы не толькі для спецыялістаў, занятых у сферы аховы прыроды. Я хачу павіншаваць і прадстаўнікоў навуковых, грамадскіх, валанцёрскіх арганізацый і проста чулых, неабыякавых людзей. Усіх, хто па абавязку службы і па прызванні, грамадзянскім абавязку і асабістай ініцыятыве садзейнічае зберажэнню прыроднага багацця. 

Сёння праблемы экалогіі стаяць у адным шэрагу самых важных, вызначаючы ўзровень дабрабыту ўсёй сусветнай цывілізацыі. Захаваць навакольнае асяроддзе і прыродныя рэсурсы для наступных пакаленняў – наша агульная і прыярытэтная задача. 

Эфектыўнае кіраванне прыроднымі рэсурсамі – адно з галоўных накірункаў устойлівага развіцця нашай дзяржавы, яно непасрэдна ўплывае на захаванне флоры і фаўны планеты, а галоўнае – на якасць жыцця і здароўе мільёнаў людзей. Праблемы рацыянальнага прыродакарыстання, паляпшэння экалагічнага становішча – у ліку нашых значных нацыянальных прыярытэтаў. 

Несумненна, гэта тыя вобласці, дзе неабходна ўмацоўваць узаемадзеянне органаў улады, інстытутаў грамадзянскай супольнасці, дзелавых колаў.

І не выпадкова ў Беларусі 2018-2020 гады праходзяць пад знакам Года малой радзімы. Дзякуючы зладжанай рабоце спецыялістаў прыродаахоўных арганізацый у рэспубліцы штогод дасягаюцца значныя поспехі ў экалагічнай сферы і прыродакарыстанні. 

Беларусь паслядоўна ўкараняе “зялёныя” стандарты, якія скарачаюць негатыўны ўплыў чалавечай дзейнасці на наваколле і здароўе людзей за кошт разумнага выкарыстання рэсурсаў. 

З кожным годам да аховы навакольнага асяроддзя далучаюцца ўсё больш жыхароў Беларусі. Асаблівай павагі заслугоўвае маладзёжны экалагічны рух, удзельнікамі якога сталі ўжо больш за пяць тысяч студэнтаў і неабыякавых да экалагічных праблем прадстаўнікоў моладзі. 

Дазвольце павіншаваць усіх, хто стаіць на варце прыроды, за стваральную працу і прафесіяналізм, за адданасць і вернасць справе. 

Жадаю вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы, энергіі і аптымізму! Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы зможам зберагчы і прымножыць багацце і прыгажосць беларускай зямлі.
Все новости