Дарагія сябры, калегі!
Паважаныя суайчыннікі і госці нашай Беларусі!
Шчыра віншую вас з цудоўным святам — Днём аховы навакольнага асяроддзя!
Гэта свята аб'ядноўвае работнікаў прыродаахоўных ведамстваў, прамысловых эколагаў, прадстаўнікоў грамадскіх экалагічных арганізацый, навукоўцаў, педагогаў і ўсіх неабыякавых людзей у нашай краіне.
Дзень аховы навакольнага асяроддзя з'яўляецца напамінам пра тое, што мы самі адказныя за экалагічную бяспеку нашай роднай Беларусі, захаванасць яе ўнікальнай прыроды, чысціню шматлікіх рэк і азёр, лясоў і палёў, за будучыню нашых дзяцей.
Хачу выказаць падзяку эколагам-прафесіяналам і абаронцам навакольнага асяроддзя, жыхарам вялікіх гарадоў і маленькіх вёсак за неабыякавасць і клопат пра наш агульны дом. Няхай гэтае свята будзе адзначана радасцю і бадзерым настроем, а таксама стане сімвалам дабра і росквіту.
Разам мы зробім прыроду нашага роднага краю яшчэ больш прыгожай і багатай, што паспрыяе душэўнаму камфорту, моцнаму здароўю і дабрабыту людзей.
Андрэй Худык, міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь