На аператыўнай нарадзе ў Міністра

04.01.2019
2 студзеня Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык правёў чарговую штотыднёвую аператыўную нараду, на якой разгледжаны шэраг актуальных для прыродаахоўнай галіны пытанняў. У нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі структурных падраздзяленняў і падпарадкаваных Мінпрыроды арганізацый, кіраўнікі тэрытарыяльных органаў міністэрства. Фармат відэа-канферэнц-сувязі дазволіў абмеркаваць актуальныя і вострыя тэмы ў рэжыме онлайн.

Адным з пытанняў, якое абмяркоўвалася на нарадзе, стала пытанне кадравай палітыкі ў сістэме Мінпрыроды. Андрэй Худык адзначыў, што падбор і расстаноўка кадраў з'яўляецца адным з галоўных складнікаў ў эфектыўнай дзейнасці ведамства. “Ключавым крытэрыем падбору кадраў павінен стаць прафесіяналізм, жаданне працаваць па-новаму, аператыўна рэагуючы на ​​штодзённыя змены ў грамадстве. Неабходна выкарыстоўваць увесь існуючы кадравы патэнцыял для пабудовы дзейснай сістэмы, якая ў поўнай меры будзе выконваць пастаўленыя перад ёй ускладзеныя кіраўніцтвам краіны задачы па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя”. Міністрам дадзены адпаведныя даручэнні адказным службовым асобам.


Асобнай тэмай для абмеркавання стала тэма ўмелага планавання работы. “Умелае планаванне – гэта падмурак нашай працы. Неабходна выпрацоўваць агульныя рашэнні: абмяркоўваць з зацікаўленымі дзяржорганамі, навукай, грамадскасцю пытанні, якія стаяць перад намі, - адзначыў кіраўнік прыродаахоўнага ведамства. - Асноўныя напрамкі, па якіх нам трэба ў самыя кароткія тэрміны вызначыць стратэгію развіцця і планавыя задачы: навуковая дзейнасць, удасканаленне прыродаахоўнага заканадаўства, кантрольная дзейнасць“.


Акрамя таго, на аператыўнай нарадзе Міністрам дадзены даручэнні па дапрацоўцы плана мадэрнізацыі РУП “НПЦ па геалогіі”, стварэнню дзейснай сістэмы кантролю за ходам рэалізацыі праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі, бізнес-планаванню падпарадкаванымі арганізацыямі, выкананню задач сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2019 г., уключэнню нерухомай маёмасці ў гаспадарчы абарот, а таксама шэраг іншых даручэнняў.

Версія для друку